Адступник, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 11 из 23

Гэтаксама бясстрасна ён ухапiў мяне за нiжнюю губу, пацягнуў да сябе, пакуль не разадраў яе да самага мяса, i, не расцiскаючы пальцаў, прымусiў перакруцiцца вакол i адступiць на сярэдзiну пакоя, а потым пацягнуў за губу яшчэ, каб я ўпаў на каленi, i, кiнуўшы там, атупелага ад болю, з акрываўленым ротам, адышоў да другiх, што стаялi ўздоўж сцен. Яны глядзелi, як я курчуся ў нясцерпнай спякоце дня, што ўлiваўся праз шырока расчыненыя дзверы, не пакiдаючы нiякага ценю, i раптам у гэтым сляпучым святле ўзнiк шаман - з пальмавым пакуллем замест валасоў, перлавым панцырам, што пакрываў усё цела, у кароткай саламянай спаднiцы, з-пад якой тырчалi голыя ногi, i ў масцы, сплеценай з кугi i жалезнага дроту, з дзвюма краткамi дзiрак на вочы. За iм iшлi музыкi i жанчыны ў цяжкiх пярэстых халатах, пад якiмi нават не ўгадвалiся iх целы. Яны скупiлiся ля дзвярэй углыбiнi пакоя i пачалi скакаць у нейкiм дзiкiм, ледзь зрытмаваным танцы, яны варушылiся, вось i ўсё, i нарэшце шаман адчынiў маленькiя дзверы ў мяне за спiнай, настаўнiкi не варухнулiся, яны глядзелi на мяне, а я павярнуўся i ўбачыў фетыш, яго двухтварую галаву, як у двухвострай сякеры, яго доўгi жалезны нос, закручаны, як змяя.

Мяне падцягнулi i кiнулi перад iм, ля самага подыя, i прымусiлi пiць чорную i горкую ваду, i адразу ў галаве ў мяне запякло, i я засмяяўся, вось яна, абраза, мяне абразiлi.

|< Пред. 9 10 11 12 13 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]