Адступник, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 13 из 23

Тады шаман пачаў адну за адной выклiкаць iх да вогнiшча i некаторых бiў, i яны енчылi, а потым iшлi i падалi нiцма перад фетышам, маiм богам, шаман жа тым часам зноў пачынаў скакаць i пасля загадваў кожнай пакiнуць пакой, пакуль не засталася ўсяго адна, зусiм маладая дзяўчына, што сядзела побач з музыкамi i якую ён яшчэ не пабiў. Ён узяў яе за касу i пачаў цягнуць, мацней i мацней, накручваючы касу на кулак, дзяўчына закiнулася назад, вырачыла вочы i выгiналася ўсё больш, пакуль нарэшце не ўпала на спiну. Тады шаман выпусцiў яе i зароў, музыкi адвярнулiся да сцяны, а крык за маскай з квадратнымi адтулiнамi для вачэй мацнеў i рос, здавалася, да немагчымага, i дзяўчына пачала курчыцца на зямлi нiбыта ў прыпадку i нарэшце, стаўшы на карачкi, абхапiла i сцiснула голаў рукамi i таксама закрычала, але цiха i глуха, i тады шаман, нi на хвiлiну не прыпыняючы свайго крыку i ўвесь час пазiраючы на фетыш, узяў яе, порстка i люта, але твару ў дзяўчыны было не вiдаць, бо цяпер ён увесь быў схаваны пад цяжкiмi складкамi задзертага на голаў халата. А я - праз самоту i праз разгубленасць - я, напэўна, таксама крычаў, але, я роў ад жаху, крычаў нешта фетышу, пакуль ударам нагi мяне не адкiнулi да сцяны i я не ўпiўся зубамi ў соль, як цяпер грызу гэту скалу сваiм без'языкiм ротам, чакаючы таго, каго мушу забiць.

Сонца ўжо крыху зрушыла з сярэдзiны неба. Скрозь расшчылiны ў каменi я бачу дзiрку, якую яно прапякае ў распаленай блясе неба, - бы рот, балбатлiвы, як мой, якi ванiтуе нястомна патокамi полымя над палiнялай пустэльняй.

|< Пред. 11 12 13 14 15 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]