Падсадная качка (на белорусском языке)   ::   Арагон Луи

Страница: 1 из 16

---------------------------------------------

Арагон Луи

Падсадная качка (на белорусском языке)



Луi Арагон

Падсадная качка

Пераклад: Змiцер Колас

- Ну што, будзеш гаварыць цi не?

Яны бiлi яго бясконца. У абодвух ужо абрывалiся рукi. На клубы i спiну вязню страшна было зiрнуць. Iнспектар Бэлем уздыхнуў: "Ну i быдла! Далiбог, iх нiчым не проймеш". А яшчэ, чаго добрага, скажуць, што ён не ведае сваёй справы, калi не здолеў нiчога выцягнуць з гэтага парсюка.

- Досыць. Адвядзiце, - расчаравана прамовiў ён.

Вязню кiнулi вопратку. Каб ён здолеў адзецца, яго трэба было падтрымлiваць.

- Можаш паверыць, занятак быў не з прыемных. Як прыгадаю - з душы верне! трошкi пазней тлумачыў iнспектар свайму калегу, седзячы ў кавярнi за шклянкай пладовага соку на сахарыне, якiм даводзiлася частавацца кожны чацвер, калi ты не аматар да пiва. Той кiўнуў галавой: "Пасля такой работкi было б няблага прапусцiць i па чарачцы шнапсу, каб падбадзёрыцца..."

Камера была невялiкая, прынамсi, такой не здавалася. Наблiжаўся вечар. Святло ў адтулiне за кратамi прыкметна згасала, хутка набягаў змрок. Яго позiрк упаў на парашу. Як да яе дацягнуцца ды яшчэ падняць накрыўку зубамi? Рукi - за спiнай, у кайданах, якiя не скiнеш, а калi ўсё цела ў ранах, рабiць пад сябе - пакута. Турма была набiтая бiтком, але вязня, як выключэнне, трымалi ў камеры аднаго. Зрэшты, так яму пачувалася якраз спакайней: ён нiчога гэтак не баяўся, як блiзкасцi з крымiнальнiкамi... а то яшчэ могуць падсунуць качку...

|< 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]