Падзенне (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 13 из 117

Колькi злачынстваў зроблена толькi праз тое, што чалавек быў болей няздольны вытрываць сваёй несправядлiвасцi! Некалi я ведаў аднаго прамыслоўца, у якога была цудоўная жонка. Усе захаплялiся ёю. А ён - ён здраджваў ёй. Гэты чалавек лiтаральна шалеў ад таго, што быў вiнаваты, ад таго, што не мог нi дастаць, нi хоць бы выдаць самому сабе пасведчанне ў сваёй дабрачыннасцi. I чым больш яго жонка выяўляла сваю бездакорнасць, тым больш ён шалеў. Нарэшце пачуццё сваёй вiны зрабiлася яму невыносным. I што ж, вы думаеце, ён зрабiў? Перастаў здраджваць? О не! Ён забiў яе. Менавiта праз гэта мы з iм i пазнаёмiлiся.

Але становiшча ў мяне было болей зайздроснае. Не толькi таму, што я не рызыкаваў прыстаць да лагеру злачынцаў (у мяне, напрыклад, не было нiякiх шанцаў забiць сваю жонку, бо я быў нежанаты), але i таму, што я станавiўся на iх абарону - з адною ўмовай, што яны мусiлi быць сапраўдныя забойцы, як бываюць, скажам, сапраўдныя дзiкуны. Сама манера, з якою я вёў такую абарону, прыносiла мне вялiкае задавальненне. У сваёй прафесiйнай дзейнасцi я быў абсалютна беззаганны. Я не толькi, што само сабой зразумела, нiколi не браў хабару, я нiколi не апускаўся нi да якiх махiнацый. I што здараецца яшчэ радзей, я нiколi не лiслiвiў нi перад журналiстамi, прыхiльнасць якiх магла б мне паспрыяць, нi перад чыноўнiкамi, дружба з якiмi была б мне карыснай. Двойчы цi тройчы мне выпадала шчаслiвая магчымасць дастаць ордэна Ганаровага Легiёна, але я кожны раз адмаўляўся са сцiплаю годнасцю, у якой бачыў сваю сапраўдную ўзнагароду.

|< Пред. 11 12 13 14 15 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]