Падзенне (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 23 из 117

"Паверце, я вам вельмi спачуваю", - кажаце вы, а самi адразу думаеце: "Ну, досыць, цяпер пара заняцца iншымi справамi". Дарэчы, гэта дзяжурныя фразы ў старшынi ўрада: на iх ён не скупiцца нiколi, асаблiва пасля нацыянальнай катастрофы. А вось з дружбай - зусiм не так проста. Здабываць яе даводзiцца доўга i цяжка, але калi яна ёсць, яе ўжо нельга пазбыцца, за яе трэба плацiць. Вы толькi не думайце, што вашы сябры будуць званiць вам штовечар, няхай i павiнны былi б гэта рабiць - хоць бы дзеля таго, каб даведацца, цi не той гэта вечар, калi вы вырашылi пакончыць жыццё самагубствам цi, можа, проста - хочаце з iмi пабачыцца або прагуляцца. Не-не, крый божа, калi яны i пазвоняць, дык толькi тады, калi вы будзеце не адзiн i свет вам будзе здавацца чароўным. А на самагубства - на самагубства яны самi вас падштурхнуць, бо, на iх думку, для вас гэта будзе святы абавязак i найлепшае выйсце. Ратуй нас неба, шаноўны пане, каб нашыя сябры былi пра нас такой высокай думкi! Што ж да тых, хто абавязаны нас любiць, - я маю на ўвазе бацькоў i тых, з кiм мы павянчаныя (а слова якое, га!), - дык тут зусiм iншая песня. Гэтыя заўсёды маюць патрэбнае слова, нават не слова - кулю! Яны вам звоняць так, нiбы страляюць з карабiна. I цэляць заўсёды лучна. Вось хто сапраўдныя здраднiкi!

Што? Якi вечар? Ах, той! Чакайце, я яшчэ дайду, са мною спяшацца не трэба. Зрэшты, усё, што я кажу пра нашых сяброў i крэўных, ужо, пэўным чынам, датычыцца гэтай гiсторыi. Неяк мне расказалi пра аднаго чалавека, сябар якога сеў у турму.

|< Пред. 21 22 23 24 25 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]