Падзенне (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 94 из 117



Зрэшты, гэта не мае нiякага значэння. Бо хлусня так цi iначай заўсёды прыводзiць да праўды. Хiба ўсе мае гiсторыi, праўдзiвыя яны цi хлуслiвыя, не вядуць да аднаго? Хiба не маюць усе яны аднолькавага сэнсу? Дык якая рознiца, праўдзiвыя яны цi хлуслiвыя, калi i ў тым, i ў другiм выпадку яны аднолькава сведчаць пра тое, кiм я быў i кiм зрабiўся цяпер. Часам хлуса зразумець лягчэй, чым таго, хто гаворыць праўду. Праўда, як i святло, асляпляе. А хлусня - наадварот, хлусня - гэта прыемны прыцемак, якi выразна адцяняе кожную рэч. Зрэшты, можаце ўспрымаць гэта, як вам хочацца, але ў канцэнтрацыйным лагеры мяне сапраўды выбралi папам.

Ды вы сядайце, калi ласка. Ах, вы хочаце агледзець пакой. Ды тут няма на што глядзець - пуста, хоць, праўда, i чыста. Як на карцiнах Вэрмеера, толькi без мэблi i без рондаляў. I без кнiг - я ўжо даўно нiчога не чытаю. А раней хата ў мяне проста ламалася ад кнiг, хоць я iх чытаў толькi напалову. Агiдная звычка, ведаеце, - такая самая, як i звычка з'ядаць гусiную пячонку, а ўсё астатняе выкiдаць. Зрэшты, цяпер я люблю толькi споведзi, а аўтары споведзяў больш за ўсё не любяць якраз спавядацца. Яны толькi i дбаюць пра тое, каб, крый божа, не прагаварыцца. А калi пераходзяць да так званых прызнанняў, тут трэба быць асаблiва пiльным: зараз падсунуць нарумянены труп. Можаце мне паверыць, бо я ў такiх штучках сабаку з'еў. I менавiта таму - нiчога цяпер не чытаю. Нiякiх кнiг! I нiякiх лiшнiх рэчаў наогул - толькi сама неабходнае. Усё павiнна быць чыста i гладка, як у труне.

|< Пред. 92 93 94 95 96 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]