Падзенне (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 95 из 117

Дарэчы, ложкi ў Галандыi такiя мулкiя, а прасцiрадлы на iх такiя беззаганна чыстыя, што, калi памiраеш, дамавiна i саван ужо не патрэбны.

Як бачу, вам рупiць хутчэй пачуць гiсторыю пра маё ўзвядзенне на папскi прастол? Але, далiбог, гiсторыя вельмi банальная. Не ведаю толькi, цi хопiць сiлы яе расказаць. Зрэшты, гарачка, здаецца, спадае. Гэта было вельмi даўно. Лёс закiнуў мяне тады ў Афрыку, дзе, дзякуючы намаганням пана Ромеля, гарэла вайна. Можаце не хвалявацца, я не меў да яе нiякага дачынення. З мяне досыць было Эўропы. Праўда, у свой час я быў мабiлiзаваны, але нюхнуць пораху мне так i не давялося. I ў пэўным сэнсе, я нават шкадую пра гэта. Хто ведае, можа быць, жыццё ў мяне тады склалася б iначай? Але на фронце я французскай армii не спатрэбiўся. Яна запрасiла мяне адно прыняць удзел у адступленнi. I такiм чынам я зноў убачыў Парыж, а разам з iм i немцаў. Мяне вельмi спакушала думка ўступiць у Супрацiўленне. Пра яго пачыналi гаварыць якраз у той момант, калi я заўважыў у сабе патрыёта. Вы ўсмiхаецеся? Дарэмна. Я зрабiў гэтае адкрыццё на станцыi метро ў Шатле. Нейкi сабака заблудзiў там у лабiрынце падземных пераходаў. Вялiкi такi, ведаеце, сабака, з жорсткай поўсцю i адным падраным вухам. Ён шнарыў паўсюль сваiмi цiкаўнымi вачыма, падскокваў да мiнакоў, нюхаў iм лыткi. А я, трэба прызнацца, люблю сабак, люблю даўняй i вернай любоўю. Я люблю iх за тое, што яны заўсёды ўмеюць дараваць. Вось i тады я паклiкаў гэтага бедалагу.

|< Пред. 93 94 95 96 97 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]