Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
12 из 256
Зараз восень, павiнна быцьмаладая бульба, гарошак, гарбуз, капуста, новы хлеб. А замест усяго гэтага вывараная свiнiна i кукурузная каша. Добра яшчэ, што свiнiна была свежая.
- Ты што, купiў парсюка? - спытаўся Рой.
- Не, прадаў свiнню, - адказаў Сэм. - Апошнюю. Зараз у гэтым доме не хутка паласуюцца свiнiнай. - I быццам адказваючы на наступнае пытанне Роя, Сэм хуценька працягваў: - Давялося прадаць яе, Рой, каб купiць у Пiта Дрокэна хоць крыху гарбаты i цукру. Сабе пакiнулi толькi кумпяк; яна ў нас была адкормленая. - У яго словах зноў прагучала вялая горыч.
- Трэба ж было хоць нешта прадаць, каб атрымаць грошы, - з'едлiва дадала Руф.
Рой прамаўчаў. Тое, што тварылася ў гэтым доме, падабалася яму ўсё менш i менш, але нiчога ўжо не магло здзiвiць яго тут нi ў мiнулым, нi ў сёлетнiм, нi ў будучым годзе. Проста справы iшлi ўсё горай. Пасля вячэры дзяцей адаслалi спаць, хоць Фрэнк гучна пратэставаў, што яшчэ толькi восем гадзiн. На гэта мацi не знайшла лепшага адказу, як даць кухталя, i з адыходам дзяцей кухня адразу стала змрочнай.
Сэм i Рой уселiся ля печкi, а Руф прыбiрала са стала. Усе трое доўга маўчалi. Сэм курыў, Рой жаваў тытунь i стараўся атрымаць асалоду ад усведамлення, што ён, нарэшце, у сваiм доме. Але гэта яму не ўдавалася, бо ён не мог быць спакойным нават дома, пакуль не даведаецца пра Эндруса. Яму хацелася абыякава спытацца ў Сэма: "А Эндзi яшчэ не вярнуўся?" Але менавiта гэтых слоў ён i не мог вымавiць, i таму сядзеў моўчкi i чакаў, калi загаворыць Сэм.
|< Пред. 10 11 12 13 14 След. >|