Канстытуцыя Рэспублики Беларусь ад 15 сакавика 1994 года (на белорусском языке)   ::   Автор неизвестен

Страница: 21 из 39

Права заканадаўчай iнiцыятывы ў Вярхоўным Савеце Рэспублiкi Беларусь належыць дэпутатам Вярхоўнага Савета, пастаянным камiсiям Вярхоўнага Савета, Прэзiдэнту, Вярхоўнаму Суду, Вышэйшаму Гаспадарчаму Суду, Генеральнаму пракурору, Кантрольнай палаце, Нацыянальнаму банку, а таксама грамадзянам, якiя валодаюць выбарчым правам, у колькасцi не менш як 50 тысяч чалавек.

Артыкул 91. Паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета захоўваюцца да адкрыцця першага пасяджэння Вярхоўнага Савета новага склiкання.

Артыкул 92. Дэпутат Вярхоўнага Савета ажыццяўляе свае паўнамоцтвы ў Вярхоўным Савеце на прафесiйнай аснове або па яго жаданню не парываючы з вытворчай або службовай дзейнасцю.

Дэпутатамi Вярхоўнага Савета не могуць быць Прэзiдэнт, члены Кабiнета Мiнiстраў, суддзi, а таксама iншыя асобы, якiя назначаюцца на пасаду Прэзiдэнтам або па ўзгадненню з iм.

Артыкул 93. Дэпутат Вярхоўнага Савета не нясе юрыдычнай адказнасцi за сваю дзейнасць у Вярхоўным Савеце, якая ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй, як у перыяд выканання дэпутацкiх паўнамоцтваў, так i пасля iх спынення.

Дэпутат Вярхоўнага Савета не можа быць прыцягнуты да крымiнальнай адказнасцi, арыштаваны, iншым чынам пазбаўлены асабiстай свабоды без згоды Вярхоўнага Савета, акрамя выпадкаў затрымання на месцы ўчынення злачынства.

Крымiнальная справа супраць дэпутата Вярхоўнага Савета можа быць узбуджана Генеральным пракурорам са згоды Вярхоўнага Савета, а ў перыяд памiж сесiямi са згоды Прэзiдыума Вярхоўнага Савета.

Артыкул 94.

|< Пред. 19 20 21 22 23 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]