Канстытуцыя Рэспублики Беларусь ад 15 сакавика 1994 года (на белорусском языке)   ::   Автор неизвестен

Страница: 22 из 39

Парадак дзейнасцi Вярхоўнага Савета, яго органаў i дэпутатаў вызначаецца Рэгламентам Вярхоўнага Савета, якi прымаецца Вярхоўным Саветам i падпiсваецца яго Старшынёй, а таксама iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 4.

ПРЭЗIДЭНТ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

Артыкул 95. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь з'яўляецца кiраўнiком дзяржавы i выканаўчай улады.

Артыкул 96. Прэзiдэнтам можа быць выбраны грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь не маладзейшы за 35 гадоў, якi валодае выбарчым правам i пражывае ў Рэспублiцы Беларусь не менш дзесяцi гадоў.

Артыкул 97. Прэзiдэнт выбiраецца непасрэдна народам Рэспублiкi Беларусь. Тэрмiн паўнамоцтваў Прэзiдэнта - пяць гадоў. Адна i тая ж асоба можа быць Прэзiдэнтам не больш двух тэрмiнаў.

Кандыдаты на пасаду Прэзiдэнта вылучаюцца не менш чым 70 дэпутатамi Вярхоўнага Савета, грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь - пры наяўнасцi не менш як 100 тысяч подпiсаў выбаршчыкаў.

Выбары Прэзiдэнта назначаюцца Вярхоўным Саветам не пазней чым за пяць месяцаў i праводзяцца не пазней чым за два месяцы да сканчэння тэрмiну паўнамоцтваў папярэдняга Прэзiдэнта.

Калi пасада Прэзiдэнта аказалася вакантнай, выбары праводзяцца не раней чым праз 30 дзён i не пазней чым праз 70 дзён з дня адкрыцця вакансii.

Артыкул 98. Лiчыцца, што выбары адбылiся, калi ў галасаваннi прынялi ўдзел больш паловы грамадзян Рэспублiкi Беларусь, уключаных у спiс выбаршчыкаў.

|< Пред. 20 21 22 23 24 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]