Канстытуцыя Рэспублики Беларусь ад 15 сакавика 1994 года (на белорусском языке)   ::   Автор неизвестен

Страница: 38 из 39

Законы, указаныя ў Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, павiнны быць прыняты на працягу двух гадоў пасля яе ўступлення ў сiлу. У мэтах забеспячэння безумоўнага выканання прынятай Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь утварыць Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у месячны тэрмiн з дня ўступлення ў сiлу Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 5. Законы i iншыя нарматыўныя акты да прывядзення iх у адпаведнасць з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь дзейнiчаюць у той частцы, у якой яны не супярэчаць Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 6. На працягу двух гадоў пасля ўступлення ў сiлу Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь павiнны быць прыняты законы, якiя рэгулююць пераход да рэалiзацыi правоў, прадугледжаных у артыкулах 30 (у частцы свабоднага перамяшчэння i выбару месца жыхарства ў межах Рэспублiкi Беларусь), 46 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь. Гэты пераход павiнен быць завершаны не пазней пяцi гадоў пасля ўступлення ў сiлу адпаведных законаў.

Артыкул 7. Народныя дэпутаты Рэспублiкi Беларусь захоўваюць свае паўнамоцтвы да адкрыцця першага пасяджэння Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь трынаццатага склiкання.

|< Пред. 35 36 37 38 39 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]