Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 103 из 453

А друга от куту там глыбе контрафекту окрут ступъ плінфай бо заклавъ бі клет ніжні ложа дубаснае ложніца камена і тымъ па жываце заволаныхъ ні дачакаціса за завораю еда бог струбе клетъ врхні павкапь зта капь срла каменію не мал сыкгн скоец ман універсалы грам якмсці а кустодъ кальваріе зрецелна а невісно бо Z і N пад камараю овай.

Пачынь кмотръ а кмотра жона лайно псіно з вопю і людожртм до сурм ала агела агні довеку АМАНЪ».

Нельга было сказаць, каб і гэта было так ужо зразумела. Але тут хаця можна было скласці слоўнічак і падставіць пад незразумелыя словы сучасны сэнс. І я пачаў лазіць па ўсіх выпісках, па ўсіх сваіх картатэках, па слоўнічках у «Гісторыі кнігі», у Карскага, у іншых кнігах.

Пакон — закон. Кгмах — гмах. Ложніца — спальня. Контрафект — малюнак, вобраз. Окрут — карабель. Плінфа — старажытная вельмі пляскатая цэгла. Дубасны — з яловай кары. Заваланых — закліканых. Завора — завала, засаўка. Еда — мабыць, егда — хіба, няўжо, інакш. Павкапь, капь — два і чатыры пуды. Скоецъ — манета. Кустод — вартаўнік. Невісно, нявісны — гэта архаічнае сляпы, невідушчы. Значыць, і тут нешта «слепа», «нябачна», а можа, і проста «не знойдзеш». Кмотр — кум. Лайно — ну, гэта слова з лексікона Зізанія і азначае нечыстоты, адкіды, гной, памёт. Калваріе — месца кары, лобнае месца, галгофа, могільнік (ад лацінскага calva — чэрап).

А што такое людожртм? Мабыць, «людажэрствам». Хітрыў, зараза, цітлы не ў належных словах ставіў, не там, дзе трэба.

|< Пред. 101 102 103 104 105 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]