Страница:
426 из 453
Але Гутнік быў добра знаёмы з тым маладзёнам… ну, што з вядром да смецця. А антыквар і вы — з мастакамі з майстэрань у нашым жа пад'ездзе.
— Адкуль гэта?… Ага, масайскія дзіда і шчыт. «Не хадзіце, дзеці, у Афрыку гуляць».
— І гэта была зручная акалічнасць, тое, што Гутнік і антыквар таксама бачылі кнігу. Зручна было намовіць кнігалюба, каб званіў, нерваваў і без таго ўстрывожанага чалавека. А яшчэ зручна нібы шантажаваць і маладога са смеццем, і гэтых.
— Я не шантажаваў, — цвёрда сказаў Альшанскі.
— Правільна, — сказаў Шчука, — відаць, хапала на тое асоб і без вас.
— Я бы вас папрасіў, палкоўнік, не перашкаджаць зараз Космічу. Мне проста цікава, да чаго і як ён дайшоў. Дамысліўся. Гэта, можа, адна з апошніх маіх здагадак па псіхалогіі. А потым… потым я цалкам у вашым распараджэнні.
Шчука вымушана ўсміхнуўся.
— Я адразу здагадаўся: мая кніга, — сказаў лекар. — Я ўжо гаварыў, бацька апісваў мне яе перад уцёкамі. Заставацца яму — не выпадала. Застаўся я. Пераехаў з Кладна ў Менск… Ну апісаў ён. Акрамя таго, гэтае апісанне кнігі перадавалася ў нашым родзе з пакалення ў пакаленне. Мне трэба было знайсці сапраўдныя граматы. Пасля мяне — каму ж? І потым, без гэтага лепей памерці. Як зраблю гэта я. Скора.
— Ну не так ужо скора.
— А пра гэта не вам меркаваць, Косміч.
— Чаму? — спытаў маўклівы, з пачатку размовы нават чымсьці ўражаны Хілінскі.
— Я не з тых, каму прызначаюць дзень і час згону. Я іх выбіраю сам.
|< Пред. 424 425 426 427 428 След. >|