Страница:
179 из 253
— Нічога, на жаль, нічога, — адказаў прыемным пераліўчатым голасам станавы, гуляючы чорнымі аксамітнымі бровамі. — Гэта дзікі кут — і расследаванне тут немагчыма. Я разумею вашу высакародную тугу… Але што тут магчыма зрабіць? Тут некалькі год таму была сапраўдная вендэта (ён вымаўляў «вандэта», і, відаць, гэта слова вельмі яму падабалася). І што мы маглі зрабіць? Такі ўжо звычай. Напрыклад, мы таксама маглі б прыцягнуць да адказнасці вас, бо вы, як самі кажаце, ужывалі зброю супраць гэтых… м-м… паляўнічых. Мы не зробім гэтага. І што нам да гэтага? Магчыма, гэта было забойства з-за прыгожага полу. Кажуць, што ён быў закаханы ў гэтую (ён сыта варухнуў бровамі)…у гаспадыню Балотных Ялін. Нічога сабе… А можа, гэта і наогул было самагубства? Нябожчык быў «меланхолік», х-хе, пакутнік за народ.
— Але ж я сам бачыў дзікае паляванне.
Твар станавога пачырванеў.
— Дазвольце мне не паверыць. Казкі аджылі-с. Мне здаецца, што наогул ваша знаёмства і з ім трошкі… М-м… п-падазронае. Я не хачу наводзіць на вас цень, але… вельмі падазроным з'яўляецца таксама тое, што вы так упарта імкнецеся звараціць увагу следства на другіх, на нейкае дзікае паляванне.
Я выцягнуў з запісной кніжкі закалены аркушык паперы:
— У мяне ёсць дакумент, што яго выбавілі з хаты.
Твар станавога зусім пачырванеў, вочы забегалі.
— Які дакумент? — жадобна спытаў ён, і рука яго працягнулася да мяне. — Вы павінны перадаць яго следству, і, калі пабачаць, што ён чагосьці варты, яго падшыюць да справы.
|< Пред. 177 178 179 180 181 След. >|