Чайка па имени Джонатан Ливингстан (на белорусском языке) :: Бах Ричард
Страница:
10 из 35
Зашумела ў вушах, ногi ў каленях аслабелi, пер'е адразу абвiсла. Яго выклiкалi на Ганьбу? Не можа быць! А Прарыў! Яны нiчога не зразумелi! Гэта памылка, памылка!
- ...сваёй шалёнай дзiвацкай безадказнасцю, - урачыста гучаў голас, груба растаптаў i зняважыў годнасць i традыцыi Сям'i Чаек...
Выклiк на сярэдзiну для ганьбавання азначаў, што ён будзе выгнаны з Чарады i асуджаны на адзiноту сярод Далёкiх Скалаў.
- ...калi-небудзь, Чайка Джонатан Лiвiнгстан, ты даведаешся, што безадказнасць не можа цябе пракармiць. Нам не дадзена спасцiгнуць сэнсу жыцця, бо ён недаступны нашаму розуму; мы ведаем толькi адно: мы iснуём на гэтым свеце, каб есцi i старацца пражыць як мага даўжэй.
Чайкi нiколi не пярэчаць Радзе Чарады, але Джонатан асмелiўся ўзвысiць свой голас.
- Безадказнасць? Браты мае! - усклiкнуў ён. - Цi знойдзецца хто-небудзь з большым пачуццём адказнасцi, чым чайка, якая знайшла сэнс, найвышэйшую мэту жыцця i прытрымлiваецца яе? Тысячы гадоў мы гойсаем, шукаючы рыбныя галовы, а цяпер у нас ёсць мэта - спазнаваць свет, адкрываць новае, быць вольнымi! Дазвольце мне, i я пакажу вам, чаму навучыўся...
З такiм жа поспехам ён мог загаварыць да камення. Чарада быццам знямела.
- Ты больш не Брат нам, - нараспеў прамовiлi чайкi, усе разам узмахнулi крыламi, затулiлi вушы i адвярнулiся ад яго.
Джонатан-Чайка рэшту сваiх дзён жыў адзiн, хоць адлятаў i на вялiкую адлегласць ад Далёкiх Скалаў.
|< Пред. 8 9 10 11 12 След. >|