Чайка па имени Джонатан Ливингстан (на белорусском языке)   ::   Бах Ричард

Страница: 15 из 35



У наступныя днi Джонатан зразумеў, што тут яму давядзецца даведацца пра палёты не менш новага, чым ён даведаўся за ўсё сваё ранейшае жыццё. Але тут была i рознiца. Побач з iм тут былi чайкi-аднадумцы. Сама галоўным у жыццi кожнай з iх было дасягнуць дасканаласцi ў палёце, бо палёт - гэта якраз тое, што яны любiлi больш за ўсё на свеце. Усе яны, дзiвосныя птахi, дзень пры днi, гадзiна за гадзiнай трэнiравалiся ў палётах, выконваючы складаныя фiгуры найвышэйшага пiлатажу.

Джонатан нiбыта забыўся пра той свет, адкуль ён прыйшоў, пра зямлю, на якой жыла Чарада, што моцна зажмурвала вочы перад радасцю палёту i карысталася крыламi толькi дзеля таго, каб здабываць ежу i бiцца за яе. Але час ад часу да яго на iмгненне вярталася памяць, i ён успамiнаў.

Аднойчы ранiцай, калi разам са сваiм настаўнiкам яны адпачывалi на беразе пасля некалькiх iмклiвых бочак, зробленых са складзенымi крыламi, ён спытаўся:

- Салiван, а дзе ўсе астатнiя? - спытаўся ён бязгучна, бо к гэтаму часу ён цалкам авалодаў не дужа складанымi прыёмамi тэлепатыi, якой карысталiся тут чайкi замест крыку i ляманту. - Чаму нас тут гэтак мала? Там жа, адкуль я прыляцеў, жылi...

- ...тысячы i тысячы чаек. Я ведаю. - Салiван пакiваў галавой. - Адно магу сказаць, Джонатан. Ты - птушка адна на мiльён. Большасць з нас iшла сюды куды марудней. Мы пераходзiлi з аднаго свету ў другi, амаль гэтакi ж, як i колiшнi, i адразу забывалiся, адкуль прыйшлi, не думалi, куды iдзём далей, i жылi жыццём толькi гэтай хвiлiны.

|< Пред. 13 14 15 16 17 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]