Чайка па имени Джонатан Ливингстан (на белорусском языке)   ::   Бах Ричард

Страница: 16 из 35

Уяўляеш, праз колькi жыццяў трэба было нам прайсцi, каб зразумець, што iснуём мы не толькi дзеля яды i бойкi за ўладу ў Чарадзе? Праз тысячу жыццяў, Джон, праз дзесяць тысяч! А потым яшчэ сто жыццяў, перш чым мы пачалi спасцiгаць, што ёсць дасканаласць, i яшчэ сто, каб нарадзiлася думка: мэта жыцця - знайсцi гэтую дасканаласць i паказаць яе ўсiм. Ну i, вядома, гэтага ж правiла мы прытрымлiваемся i цяпер: выбiраем сабе наступны свет, зыходзячы з таго, што даведваемся ў гэтым. А калi нiчога не даведваемся, дык наступны свет будзе такi самы, як i гэты, з тым самым свiнцовым цяжарам абмежаванняў, якiя трэба пераадолець.

Ён распасцёр крылы i павярнуўся тварам супроць ветру.

- Але ты, Джон, - сказаў ён, - адразу даведаўся так многа, што табе не спатрэбiлася праходзiць праз тысячу жыццяў, каб дасягнуць гэтага жыцця.

Праз хвiлiну яны зноў трэнiравалiся ў паветры. Шматвiтковыя бочкi ў шыхце давалiся цяжка: у становiшчы дагары нагамi Джонатану трэба было думаць "наадварот", у процiлеглы бок паварочваць крылы, каб iх рух супадаў з рухам крылаў свайго настаўнiка.

- Паспрабуем яшчэ раз, - зноў i зноў гаварыў Салiван. - Паспрабуем яшчэ раз. - I нарэшце: - Добра.

I яны пачалi адпрацоўваць знешнiя петлi.

Аднойчы ўвечары свабодныя ад начных палётаў чайкi сабралiся разам i ў задуменнi стаялi на пяску. Джонатан сабраў усю сваю мужнасць i падышоў да Старэйшыны, якi, як казалi, неўзабаве павiнен быў пакiнуць гэты свет.

- Чыанг, - з хваляваннем загаварыў ён.

Стары лагодна паглядзеў на яго.

- Што, сын мой?

З гадамi Старэйшына не аслабеў, а, наадварот, стаў яшчэ дужэйшы.

|< Пред. 14 15 16 17 18 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]