Чайка па имени Джонатан Ливингстан (на белорусском языке)   ::   Бах Ричард

Страница: 17 из 35

Ён мог выперадзiць у палёце любую чайку з Чарады i навучыўся такому, да чаго астатнiя толькi спакваля наблiжалiся.

- Чыанг, гэты свет - гэта ж яшчэ не неба?

Месяц асвятлiў усмешку Старэйшыны.

- Ты зноў вучышся, Джонатан-Чайка, - сказаў ён.

- Ну але. А што будзе пасля? Куды мы iдзём? I цi ёсць наогул такое месца неба?

- Не, Джонатан, такога месца няма. Неба - гэта не месца i не час. Неба гэта адчуванне дасканаласцi. - Ён памаўчаў з хвiлiнку. - Ты ж умееш хутка лятаць, праўда?

- Хуткасць... яна дае мне шчасце i асалоду, - сказаў Джонатан. Ён i засаромеўся i ў той жа час ганарыўся тым, што Старэйшына прыкмецiў яго.

- Ты дакранешся да неба, Джонатан, у той момант, калi дасягнеш дасканалай хуткасцi. Гэта не азначае ляцець з хуткасцю тысяча мiляў у гадзiну, або мiльён мiляў, або ляцець з хуткасцю святла. Бо любая лiчба - гэта мяжа, а ў дасканаласцi няма межаў. Лятаць з дасканалай хуткасцю - гэта апынуцца вунь там.

I тут жа Чыанг знiк i з'явiўся каля самай вады на адлегласцi пяцiдзесяцi футаў, адбылося гэта за долю iмгнення. Пасля ён зноў знiк i з'явiўся побач з Джонатанам усё за тую самую тысячную долю секунды.

- Гэта толькi жарт, - сказаў ён.

Джонатан стаяў агаломшаны. Пра неба ён i пытацца забыўся.

- Як гэта ў цябе выходзiць? I што ты адчуваеш? Як далёка можна вось гэтак трапiць?

- Куды хочаш i ў якi хочаш час, - адказаў Старэйшына. - Я пабываў ва ўсiх пунктах прасторы i часу, якiя толькi задумваў. - Ён паглядзеў на мора.

|< Пред. 15 16 17 18 19 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]