Чайка па имени Джонатан Ливингстан (на белорусском языке) :: Бах Ричард
Страница:
18 из 35
- I вось што дзiўна: чайкi, якiя пагарджаюць дасканаласцю дзеля далёкiх палётаў, нiкуды не ляцяцьi лятаюць павольна. А тыя, хто дзеля дасканаласцi забывае пра далёкiя падарожжы, могуць як згледзець вокам апынуцца дзе хочуць. Запомнi, Джонатан, неба - гэта не нейкае пэўнае месца або час, бо нi месца, нi час не маюць значэння. Неба - гэта...
- Ты можаш навучыць мяне гэтак лятаць? - Ад прадчування, што ён авалодае яшчэ чымсьцi нязведаным, Джонатан ажно дрыжаў.
- Вядома, калi ты хочаш навучыцца.
- Хачу. Калi мы пачнём?
- Можам адразу ж цяпер, калi ў цябе ёсць жаданне.
- Я хачу навучыцца гэтак лятаць, - сказаў Джонатан, i ў вачах яго з'явiўся дзiўны бляск. - Скажы, што я павiнен рабiць.
Чыанг загаварыў павольна, пiльна ўглядаючыся ў свайго малодшага сябра:
- Каб ляцець з хуткасцю думкi ў любое месца, трэба перш за ўсё ўсвядомiць, што ты ўжо туды прыляцеў...
Паводле слоў Чыанга выходзiла, што ўсё заключалася ў наступным: Джонатан павiнен перастаць бачыць сябе замкнутым у пэўным целе, якое мае размах крылаў сорак два дзюймы i абмежавана хуткаснымi магчымасцямi, якiя можна накрэслiць на схеме. Сутнасць у тым, каб усвядомiць: яго сапраўднае "я", дасканалае, як бясконцы лiк, жыве адначасова ў любым пункце прасторы i ў любы момант часу, жыве ўсюды i заўсёды.
Джонатан трэнiраваўся нястомна i неўтаймоўна, дзень пры днi, ад усходу сонца да поўначы. Але, нягледзячы на ўсе намаганнi, яму i на валасок не ўдавалася зрушыцца з месца.
- Забудзь пра тое, у што верыш! - раз-пораз паўтараў Чыанг.
|< Пред. 16 17 18 19 20 След. >|