Чайка па имени Джонатан Ливингстан (на белорусском языке)   ::   Бах Ричард

Страница: 19 из 35

- Табе не патрэбна была вера, каб лятаць, трэба было зразумець,як лятаць. Так i тут. Давай паспрабуем яшчэ раз...

I вось аднойчы, калi Джонатан, у глыбокiм задуменнi заплюшчыўшы вочы, стаяў на беразе, яго нiбы працялi гэтыя словы Чыанга.

"Ну вядома ж, так яно i ёсць! Я сапраўды дасканалая Чайка, i ў мяне няма нiякiх межаў!" Ён адчуваў, як яго перапаўняе радасць.

- Добра, - сказаў Чыанг, i голас яго гучаў урачыста.

Джонатан расплюшчыў вочы. Разам са Старэйшынам ён стаяў на нейкiм зусiм незнаёмым беразе: да самай вады падступалi дрэвы, над галавой свяцiлi два жоўтыя сонцы.

- Нарэшце ты зразумеў галоўнае, - сказаў Чыанг, - але трэба яшчэ папрацаваць над кiраваннем...

Джонатан не мог апамятацца ад здзiўлення.

- Дзе мы?

Старэйшыну нiколькi не турбавала тое, што яны апынулiся ў незнаёмых мясцiнах, i ён спакойна адказаў:

- Вiдаць, на нейкай планеце, дзе неба зялёнае, а замест сонца падвойная зорка.

Джонатан радасна закрычаў - гэта быў першы гук з таго часу, як ён пакiнуў Зямлю.

- ВЫЙШЛА!

- Вядома, выйшла, Джон, - сказаў Чыанг. - Заўсёды выходзiць, калi ты ведаеш, што робiш. А цяпер пагаворым пра кiраванне...

Ужо сцямнела, калi яны вярнулiся. У залацiстых вачах астатнiх чаек свяцiлася павага да Джонатана: яны бачылi, як ён раптоўна знiк з таго месца, дзе столькi часу стаяў нiбы ўкопаны.

Вiншаваннi ён прымаў не больш хвiлiны.

- Я тут навiчок! Я толькi пачынаю! Гэта мне трэба ў вас вучыцца!

- Гэта як сказаць, - прамовiў Салiван. Ён стаяў побач з Джонатанам.

|< Пред. 17 18 19 20 21 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]