Чайка па имени Джонатан Ливингстан (на белорусском языке)   ::   Бах Ричард

Страница: 20 из 35

- У цябе менш страху перад нязведаным, чым у любой чайкi, што я сустракаў за дзесяць тысяч гадоў.

Чарада маўчала, а Джонатану зрабiлася няёмка.

- Калi хочаш, мы пачнём працаваць над часам, - загаварыў Чыанг, - каб ты мог лятаць у мiнулае i ў будучае. I тады ты будзеш падрыхтаваны да сама цяжкага, сама адважнага i сама радаснага. Ты будзеш гатовы ўзняцца i спазнаць, што такое дабрыня i любоў.

Мiнуў прыблiзна месяц, Джонатан вучыўся з незвычайным поспехам. Ён i раней заўсёды хутка засвойваў усё на звычайных занятках, а цяпер, калi яго вучыў сам Старэйшына, ён убiраў у сябе веды, як дакладна запраграмаваны крылаты кампутар.

Але надышоў дзень, калi Чыанг знiк. Перад гэтым ён спакойна гутарыў з iмi з усiмi, пераконваў нiколi не спыняцца ў пазнаннi, трэнiроўках, iмкненнi глыбей зразумець дасканалы нябачны закон жыцця. I ў той час, як ён гаварыў, пер'е яго рабiлася ўсё ярчэйшае i ярчэйшае, пакуль не зазiхацела так, што чайкi не змаглi на яго глядзець i зажмурылiся.

- Джонатан, - сказаў ён, i гэта былi яго апошнiя словы, - не пераставай спасцiгаць, што такое любоў.

Калi ўсе зноў змаглi глядзець, Чыанга з iмi больш не было.

Мiналi дзень за днём, i Джонатан усё часцей пачаў лавiць сябе на тым, што думае пра Зямлю, якую ён пакiнуў.

|< Пред. 18 19 20 21 22 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]