Чайка па имени Джонатан Ливингстан (на белорусском языке) :: Бах Ричард
Страница:
22 из 35
Кожная новая птушка вызначалася вельмi добрымi здольнасцямi i хутка засвойвала ўрокi. Але ранейшы неспакой вярнуўся да яго, i ён не мог збавiцца ад думкi, што дзесьцi на Зямлi абавязкова ёсць адна-дзве чайкi, якiя таксама здольныя вучыцца. Наколькi больш ведаў бы ён цяпер, калi б Чыанг з'явiўся да яго ў той дзень, як ён стаў Выгнаннiкам!
- Салi, я павiнен вярнуцца, - сказаў ён урэшце. - У цябе цудоўныя вучнi. Яны паспяхова займаюцца i дапамогуць табе давесцi навiчкоў да патрэбнага ўзроўню.
Салiван уздыхнуў, але больш не пярэчыў.
- Мусiць, я вельмi буду сумаваць па табе, Джонатан.
Вось i ўсё, што ён сказаў.
- Салi, як табе не сорамна! - з дакорам усклiкнуў Джонатан. - Не гавары глупства! I чым мы з табою дзень пры днi займаемся? Якiя здольнасцi развiваем? Калi наша дружба трымаецца на такiх рэчах, як прастора i час, значыцца, мы самi разбураем наша брацтва, як толькi пераадольваем iх! Але з пераадоленнем прасторы адзiнае, што мы пакiдаем, - гэтае Тут. А з пераадоленнем часу мы пакiдаем толькi Цяпер. Няўжо ты думаеш, што мы не здолеем час ад часу сустракацца ўнутры гэтых Тут i Цяпер?
Салiван мiжвольна засмяяўся.
- Ты зусiм звар'яцеў, - ласкава сказаў ён. - Калi хто-небудзь i здольны паказаць таму, хто сядзiць, што робiцца за тысячу мiль навокал, дык гэта Джонатан Лiвiнгстан. - Ён паглядзеў на пясок. - Да пабачэння, дружа мой Джон.
- Да пабачэння, Салi. Мы яшчэ сустрэнемся.
|< Пред. 20 21 22 23 24 След. >|