Чайка па имени Джонатан Ливингстан (на белорусском языке)   ::   Бах Ричард

Страница: 23 из 35



З гэтымi словамi Джонатан уявiў сабе вялiзную чараду чаек на беразе, якая жыве ў iншым часе, i са звыклай лёгкасцю адчуў: не, ён не пер'е i косцi, ён дасканалае, абсалютнае ўвасабленне iдэi волi i палёту, яго магчымасцi бязмежныя.

Флетчар Лiнд быў яшчэ вельмi малады, але ўжо ведаў, што нi з адной чайкай на свеце не абыходзiлiся гэтак жорстка i несправядлiва, як абышлiся з iм у Чарадзе.

"Пляваць я хацеў, што яны там гавораць! - са злосцю, ад якой ажно туман засцiў вочы, думаў ён. - Лятаць - гэта не проста махаць крыламi, гэта куды больш. Камар i той можа махаць! Зрабiў усяго адну бочку вакол Старэйшыны, так, дзеля жарту, i я - Выгнаннiк! Ды што яны, сляпыя? Нiчога не бачаць? Няўжо не разумеюць, як гэта будзе здорава, калi мы па-сапраўднаму навучымся лятаць?!

Пляваць я хацеў, што яны там думаюць. Я пакажу iм, што значыць лятаць! Няхай сабе я па-за законам, калi iм гэтак хочацца. Але яны яшчэ пашкадуюць..."

Тут ён пачуў нiбы ў галаве ў сябе голас, i хоць гучаў ён вельмi лагодна, ад нечаканасцi Флетчар спынiўся, быццам спатыкнуўся ў паветры.

- Не трэба гэтак на iх злавацца, Флетчар-Чайка. Прагнаўшы цябе, чайкi нашкодзiлi толькi самi сабе, некалi яны даведаюцца пра гэта i ўбачаць тое, што бачыш сёння ты. Даруй iм i дапамажы iм разабрацца.

На адлегласцi дзюйма ад яго правага крыла ляцела сама бялюткая чайка ў свеце. Яна як быццам плыла ў паветры без усякiх намаганняў, не варушачы нiводным перцам, хоць Флетчар ляцеў амаль на гранiчнай хуткасцi.

На момант ён зусiм разгубiўся.

|< Пред. 21 22 23 24 25 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]