Чайка па имени Джонатан Ливингстан (на белорусском языке) :: Бах Ричард
Страница:
24 из 35
"Што са мною творыцца? Я звар'яцеў? Памёр? Што гэта?"
Перабiваючы яго думкi, голас гучаў цiха i спакойна i патрабаваў адказу:
- Чайка па iменi Флетчар Лiнд, ты хочаш лятаць?
- ВЯДОМА, Я ХАЧУ ЛЯТАЦЬ!
- Чайка Флетчар Лiнд, цi так моцна ты хочаш лятаць, што гатовы ўсё дараваць Чарадзе i, калi вывучышся, вярнуцца ў яе i працаваць i памагаць вывучыцца iншым?
I якi б ганарысты нi быў Флетчар, як бы нi крыўдаваў ён, але зманiць гэтай iстоце, якая здольная была тварыць цуды, ён не мог.
- Гатовы, - цiха прамовiў ён.
- Тады, Флетч, - сказала зiхатлiва-белая птушка неяк вельмi лагодна, давай пачнём з Гарызантальнага Палёту...
ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ
Джонатан кругамi лунаў над Далёкiмi Скаламi; ён уважлiва назiраў. Гэты нязгрэба Флетчар аказаўся цудоўным вучнем. Ён быў дужы, лёгкi, iмклiвы ў паветры i, што куды больш важна, меў гарачае жаданне навучыцца добра лятаць.
Вось ён з'явiўся на выхадзе з пiке, размытым шэрым ценем прамiльгнуў з хуткасцю сто пяцьдзесят мiляў у гадзiну паўз свайго настаўнiка i рэзка пачаў набiраць вышыню для чарговай спробы выканаць шаснаццацiвiтковую вертыкальную запаволеную бочку. Пры гэтым ён гучна лiчыць вiткi:
- ...восем... дзевяць... дзесяць... глядзiДжонатанятрачухуткасць... адзiнаццаць... хачунавучыццаспыняццагэтаксамапрыгожаiдакладнаякты... дванаццаць... дылiханаягонiчоганевыходзiць... трынаццаць... гэтыятрыапошнiявiткi... не... чатыр... ааах!
Iмгненная страта хуткасцi на самым пад'ёме прывяла Флетчара да няўдачы: ён, раз'юшаны, перакулiўся назад i ўвайшоў у шалёны штопар, а калi, нарэшце, задыхаючыся да знямогi, выраўняўся, дык апынуўся на сотню футаў нiжэй за свайго настаўнiка.
|< Пред. 22 23 24 25 26 След. >|