Чайка па имени Джонатан Ливингстан (на белорусском языке)   ::   Бах Ричард

Страница: 29 из 35



З цягам часу вакол гурту вучняў паступова ўночы ўтваралася яшчэ адно кола: цiкаўныя чайкi з Чарады гадзiнамi слухалi Джонатана, але паколькi кожная з iх не хацела бачыць суседзяў i сама баялася, што суседзi ўбачаць яе, перад свiтаннем усе яны знiкалi.

Мiнуў месяц, перш чым першая чайка з Чарады пераступiла мяжу i папрасiла навучыць яе лятаць. Просьба гэтая наклiкала праклён на чайку па iменi Тэранс Лоўэл, паставiла на яго кляймо Выгнанца i... зрабiла яго восьмым вучнем Джонатана.

У наступную ноч з Чарады прыкульгаў, валакучы па пяску левае крыло, Кiрк Мэйнард i павалiўся каля ног Джонатана.

- Дапамажы мне, - папрасiў ён цiха, быццам вось-вось канае. - Больш за ўсё на свеце я хачу лятаць...

- Вось i добра, - сказаў Джонатан. - Узнiмайся разам са мною ў паветра, i пачнём.

- Ты не зразумеў. Маё крыло. Я не магу паварушыць крылом.

- Мэйнард-Чайка, ты вольны, каб стаць самiм сабою, найсапраўднаю чайкаю Кiрк Мэйнард, i нiшто не мае сiлы табе перашкодзiць. Такi Закон Вялiкай Чайкi, такi Закон.

- Ты хочаш сказаць, што я магу лятаць?

- Я кажу, што ты вольны.

I Кiрк Мэйнард лёгка i хутка, без анiякiх намаганняў, распасцёр крылы i ўзняўся ў цёмнае начное неба. Ад яго крыку з вышынi пяцьсот футаў прачнулася ўся Чарада.

- Я магу лятаць! Слухайце! Я МАГУ ЛЯТАЦЬ!

На досвiтку вакол гурту вучняў Джонатана стаяла каля тысячы чаек, усе яны з цiкаўнасцю глядзелi на Мэйнарда. Iм было ўжо ўсё роўна, бачыць iх хто-небудзь цi не, яны слухалi i старалiся зразумець Джонатана.

|< Пред. 27 28 29 30 31 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]