Чайка па имени Джонатан Ливингстан (на белорусском языке) :: Бах Ричард
Страница:
30 из 35
А ён гаварыў пра рэчы зусiм простыя: пра тое, што лятаць для чайкi - гэта яе звычайны занятак, што воля, свабодны палёт дадзены ёй самой прыродай, а ўсё, што перашкаджае волi, павiнна быць адрынута i адкiнута - звычаi, забабоны, забароны - усё, што абмяжоўвае волю.
- Адкiнута, - пачуўся голас з натоўпу, - нават калi гэта Закон Чарады?
- Адзiны правiльны Закон гэта той, што вядзе да волi, - адказаў Джонатан. - Iншага не iснуе.
- Хiба можна спадзявацца, што мы навучымся лятаць не горш за цябе? пачуўся другi голас. - Ты - асаблiвы, таленавiты, незвычайны, не падобны на астатнiх птушак.
- Паглядзiце на Флетчара! На Лоўэла! На Чарльза-Роланда! На Джудзi Лi! Яны таксама асаблiвыя, таленавiтыя i незвычайныя? Анi не больш, чым вы i чым я. Адзiная, адна-адзiная рознiца ў тым, што яны пачалi ўсведамляць сябе, разумець, хто яны такiя, i трэнiравацца ў гэтым усведамленнi.
Усе вучнi Джонатана, апрача Флетчара, памулялiся ад няёмкасцi. Дагэтуль яны яшчэ самi не ўразумелi, што займаюцца менавiта гэтым.
З кожным днём натоўп павялiчваўся; прыходзiлi, каб распытаць, каб выказаць сваё захапленне, прыходзiлi i каб пакпiць.
- У Чарадзе кажуць, што калi ты не Сын Вялiкай Чайкi, - загаварыў Флетчар да Джонатана аднойчы ранiцай пасля трэнiроўкi ў хуткасных палётах, - дык, значыцца, ты на тысячу гадоў апярэдзiў свой час.
Джонатан уздыхнуў. "Вось яна - цана неразумення, - падумаў ён. - Цябе называюць або д'яблам, або богам".
- А як думаеш ты, Флетч? Апярэдзiлi мы наш час?
Флетчар доўга маўчаў.
|< Пред. 28 29 30 31 32 След. >|