Чайка па имени Джонатан Ливингстан (на белорусском языке)   ::   Бах Ричард

Страница: 9 из 35

Ён адкрыў сабе мёртвую пятлю, запаволеную бочку, шматвiтковую бочку, перакулены штопар, адваротны iмельман, вiраж.

Глыбокаю ноччу вярнуўся Джонатан-Чайка на бераг, да Чарады. Ён страшэнна стамiўся, ажно кружылася галава. Але ад радасцi ён пры пасадцы зрабiў мёртвую пятлю, а перад тым як дакрануцца да зямлi, - шматвiтковую бочку. "Калi яны пачуюць, - думаў ён, - калi яны даведаюцца пра Прарыў, дык ашалеюць ад радасцi. Наколькi багацейшае будзе цяпер жыццё! Замест таго каб паныла махаць крыламi ад берага да рыбацкiх суднаў i назад, у нас з'явiлася мэта! Мы здолеем узняцца над невуцтвам, зразумеем, што створаны для жыцця дасканалага, разумнага. Мы станем вольныя! Мы навучымся лятаць!"

Ён нiбы чуў музыку, нiбыта бачыў прывабнае святло будучынi.

Калi ён прызямлiўся, дык убачыў, што чайкi сабралiся на Вялiкую Раду, сабралiся даўно i чагосьцi чакалi.

- Чайка Джонатан Лiвiнгстан! Выйдзi на сярэдзiну!

Словы Старэйшыны прагучалi нязвыкла ўрачыста. Выклiк на сярэдзiну азначаў адно з двух: найвялiкшую ганьбу або найвялiкшую славу. Для ўшанавання Славай на сярэдзiну выходзiлi сама выдатныя важакi чаек. "Ну вядома, - падумаў ён, сёння ранiцай Чарада бачыла Прарыў! Але мне не патрэбна слава. Я зусiм не хачу быць важаком. Я хачу толькi падзялiцца тым, пра што даведаўся сам, паказаць тыя неабсяжныя далягляды, якiя адкрываюцца перад усiмi намi". Ён выйшаў наперад.

- Чайка Джонатан Лiвiнгстан, - сказаў Старэйшына, - выйдзi на Ганьбу перад сваёй раднёй!

Яму здалося, што яго з усяго маху выцялi дошкай.

|< Пред. 7 8 9 10 11 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]