Салярыс (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 21 из 239

Нiякай iншай прычыны паводзiн Салярыс знайсцi не ўдалося, акрамя таго, планетолагi выявiлi сувязь памiж некаторымi працэсамi ў плазматычным Акiяне i мясцовым гравiтацыйным патэнцыялам, якi мяняўся ў залежнасцi ад акiяннага "абмену рэчываў".

Так фiзiкi, а не бiёлагi, прапанавалi парадаксальную фармулёўку "плазматычная машына", разумеючы пад гэтым утварэнне ў нашым значэннi, магчыма, i не жывое, але здольнае да мэтанакiраваных дзеянняў - адразу дадамо - у астранамiчным маштабе.

У гэтай спрэчцы, якая за некалькi тыдняў, як вiр, уцягнула ўсе сама знакамiтыя аўтарытэты, упершыню за восемдзесят гадоў захiсталася дактрына Гамава - Шэплi.

Нейкi час яе спрабавалi яшчэ баранiць, даказваючы, што Акiян не мае нiчога агульнага з жывой матэрыяй, што ён з'яўляецца нават не "па-за" або "дабiялагiчным" утварэннем, а толькi геалагiчнай фармацыяй, вядома, нязвыклай, але здольнай стабiлiзаваць арбiту Салярыс з дапамогай змены сiл прыцягнення; абаронцы спасылалiся пры гэтым на прынцып Ле-Шатэлье.

Насуперак гэтай кансерватыўнай думцы з'яўлялiся гiпотэзы, якiя абвяшчалi адна з найбольш распрацаваных гiпотэза Чывiта - Вiта, - што Акiян уяўляе прадукт дыялектычнага развiцця: ад сваёй першапачатковай формы - ад праакiяна, раствору лянiва рэагуючых хiмiчных рэчываў, ён здолеў пад нацiскам неспрыяльных умоў (гэта значыць пагрозлiвых для яго iснавання змяненняў арбiты) перайсцi, iгнаруючы ўсе зямныя ступенi развiцця - з'яўленне адна- i шматклеткавых арганiзмаў, раслiнную i жывёльную эвалюцыi, iгнаруючы ўтварэнне нервовай сiстэмы i мозгу - адразу пераскочыць у стадыю "гомеастатычнага Акiяна".

|< Пред. 19 20 21 22 23 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]