Салярыс (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 22 из 239

Iнакш кажучы, у адрозненне ад зямных арганiзмаў, якiя сотнi мiльёнаў гадоў прыстасоўвалiся да навакольнага асяроддзя i толькi ў канцы гэтага працяглага перыяду запачаткавалi разумныя iстоты, Акiян адразу ж запанаваў над навакольнымi ўмовамi.

Усё гэта было вельмi арыгiнальна, толькi нiхто па-ранейшаму не ведаў, якiм чынам сцюдзянiсты сiроп можа стабiлiзаваць арбiту нябеснага цела. Амаль спрадвеку былi вядомы механiзмы, якiя стваралi штучнае сiлавое i гравiтацыйнае поле - гравiтатары, - але нiхто нават не думаў, што аморфная жыжка можа даваць эфект, якi ўяўляе - у гравiтатарах - вынiк складаных ядзерных рэакцый i высокiх тэмператур. У газетах, захлiснутых дзеля забавы чытачоў i дзеля страху вучоных сама брыдкiмi выдумкамi на тэму "тайна планеты Салярыс", сустракалiся нават такiя сцвярджэннi, што планетны Акiян з'яўляецца... далёкiм родзiчам зямных электрычных вугроў.

Калi хоць у нейкай ступенi ўдавалася вырашыць адну праблему, высвятлялася, як гэта пасля неаднаразова было з Салярыс, што замест адной загадкi ўзнiкала другая, яшчэ больш неверагодная.

Даследаваннi паказалi, што Акiян не дзейнiчае па прынцыпу нашых гравiтатараў (гэта было б, зрэшты, немажлiва), а валодае здольнасцю непасрэдна мадэляваць метрыку часу-прасторы, што вядзе, мiж iншым, да адхiленняў у вымярэннi часу на адным i тым жа мерыдыяне Салярыс. Такiм чынам Акiян не толькi ў пэўным сэнсе ведае тэорыi Эйнштэйна - Бевi, але нават здолеў iх скарыстаць (што не скажаш пра нас).

Калi гэта стала вядома, у навуковым свеце выбухнула адна з сама значных у нашым стагоддзi сенсацый.

|< Пред. 20 21 22 23 24 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]