Салярыс (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 24 из 239

Першая была прысвечана вынiкам эксперыментаў, праведзеных пад час бясконцых спробаў наладзiць кантакт з Акiянам. Гэтая спроба, я добра памятаў яшчэ са студэнцкiх гадоў, выклiкала бясконцыя анекдоты, кпiны i досцiпы; у параўнаннi з тымi джунглямi, у якiя завяло вучоных пытанне пра кантакт, нават сярэдневяковая схаластыка здавалася зразумелым i даступным акадэмiчным курсам, якi не выклiкае цяжкасцей. Другую частку тома, у якой была амаль тысяча трыста старонак, займала толькi бiблiяграфiя прадмета. Арыгiнальная ж лiтаратура, напэўна, не змясцiлася б у пакоi, дзе я сядзеў.

Першыя спробы кантакту адбывалiся з дапамогай спецыяльных электронных апаратаў, якiя трансфармуюць iмпульсы, што пасылаюцца ў абодва напрамкi. Сам Акiян пры гэтым браў актыўны ўдзел у выпрацоўцы такiх апаратаў. Але ўсё гэта адбывалася ўсляпую.

|< Пред. 22 23 24 25 26 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]