Салярыс (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 26 из 239

Iхнiя гiпотэзы былi акрэслены аднымi як грэбаванне чалавечымi магчымасцямi, як пакланенне нечаму, чаго мы яшчэ не разумеем, але што дае падставы сказаць пра аднаўленне старадаўняй дактрыны "Ignоrаmus еt ignоrаbimus"*; другiя ж лiчылi, што ўсё гэта шкодныя i бясплодныя байкi, што ў гiпотэзах матэматыкаў праяўляецца мiфалогiя нашых дзён, якая бачыць у вялiзным мозгу, усё адно - электронным або плазматычным, вышэйшую мэту iснавання, суму быцця.

* "Мы не ведаем i не даведаемся" (лац.).

А яшчэ некаторыя... Зрэшты, даследнiкаў i пунктаў погляду было бясконцае мноства. Але акрамя пошукаў кантакту iснавалi i iншыя галiны салярыстыкi, дзе спецыялiзацыя стала гэткай вузкай, асаблiва за апошнюю чвэртку веку, што салярыст-кiбернетык i салярыст-сiметрыядолаг з цяжкасцю разумелi адзiн аднаго. "Як жа вы дамовiцеся з Акiянам, калi адзiн з адным дамовiцца не можаце?" неяк жартам спытаўся Вейбеке, якi ў час маiх студэнцкiх гадоў з'яўляўся дырэктарам Iнстытута; у гэтым жарце было шмат праўды.

Акiян невыпадкова быў аднесены да класа метаморфных. Яго рухомая паверхня магла даваць пачатак сама розным формам, зусiм не падобным на зямныя, прычым мэтанакiраванасць - адаптацыйная, пазнавальная або якая-небудзь iншая - гэтых часам бурных вывяржэнняў плазматычнай "творчасцi" заставалася абсалютнай загадкай.

Ставячы на палiцу том, гэткi цяжкi, што мне давялося падтрымлiваць яго абедзвюма рукамi, я падумаў, што нашыя звесткi пра Салярыс, якiя запаўняюць бiблiятэкi, з'яўляюцца непатрэбным баластам i трэсянкай фактаў, а мы знаходзiмся на тым самым месцы, як i семдзесят восем гадоў таму, калi толькi пачыналi збiраць факты. Зрэшты, сiтуацыя цяпер значна горшая, бо ўся праца гэтых гадоў аказалася марнай.

|< Пред. 24 25 26 27 28 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]