Салярыс (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 27 из 239



Тое, што мы ведалi дакладна, складалася толькi з адмоўных меркаванняў. Акiян не карыстаўся паслугамi машын i не будаваў iх, хоць у пэўных акалiчнасцях выяўляў здольнасцi да гэтага, калi капiраваў часткi апушчанай у яго апаратуры, але рабiў гэта толькi на першым i другiм годзе даследчай працы; пасля ён iгнараваў усе паўторныя доследы, нiбыта страцiў да нашых прыбораў i вырабаў (а мо i да нас самiх...) усялякi iнтарэс. Акiян не валодаў - я працягваю пералiчваць нашы "адмоўныя звесткi" - нi нервовай сiстэмай, нi клеткамi, нi структурай, якая нагадвала бялковую; ён не заўсёды рэагаваў на раздражняльнiкi, нават на сама моцныя (так, напрыклад, ён цалкам "праiгнараваў" катастрофу дапаможнага ракетнага карабля другой экспедыцыi Гiзэ, якi ўпаў з вышынi трыста кiламетраў на паверхню планеты i знiшчыў ядзерным выбухам сваiх атамных рэактараў плазму ў радыусе паўтары мiлi).

Паступова ў навуковым асяроддзi "справа Салярыс" стала гучаць як "безнадзейная справа", а сярод вучоных, якiя кiравалi Iнстытутам, у апошнiя гады чулiся патрабаваннi ўрэзаць датацыi на далейшыя даследаваннi. Пра лiквiдацыю Станцыi наогул нiхто яшчэ не асмельваўся гаварыць; гэта было б яўным прызнаннем паражэння. Зрэшты, сёй-той у прыватных гаворках адзначаў: усё, што нам патрэбна, гэта мажлiвасць "ганаровага" выйсця з "аферы Салярыс".

Аднак для многiх, асаблiва для моладзi, "афера" паступова станавiлася нечым накшталт пробнага каменя ўласнай вартасцi.

|< Пред. 25 26 27 28 29 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]