Салярыс (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 29 из 239

Праблема, якую адразу ж прызналi метафiзiчнай, прысутнiчала амаль на ўсiх дыскусiях i спрэчках. Цi магчыма мысленне без свядомасцi? Але цi можна назваць працэсы, што адбываюцца ў Акiяне, мысленнем? Цi справядлiва, што гара - гэта вельмi вялiкi камень? А планета - гэта вялiзная гара? Можна ўжываць i гэтыя тэрмiны, аднак новая шкала велiчынь выводзiць на сцэну новыя заканамернасцi i новыя з'явы.

Гэтая праблема стала квадратурай круга нашага часу. Кожны самастойны вучоны iмкнуўся ўнесцi ў скарбонку салярыстыкi свой уклад; з'явiлася шмат тэорый, якiя даводзiлi, што мы маем прадукт дэгенерацыi, рэгрэсу, якi пачаўся пасля фазы "iнтэлектуальнага росквiту" Акiяна, iншыя пераконвалi, што Акiян гэта глеевы наватвор, якi нарадзiўся ў целе ранейшых насельнiкаў планеты i паеў iх усiх, праглынуў, спёкшы рэшткi ў вечную пазаклеткавую стыхiю, якая здольная да самаамаладжэння.

Пад белым, падобным на зямное, святлом лямпаў я прыняў са стала прыборы i кнiгi, якiя на iм ляжалi, расклаў на пластыкавай дошцы мапу Салярыс i, абапiраючыся рукамi на металiчную акантоўку стала, пачаў узiрацца ў яе. Жывы Акiян меў свае глыбiнi i плыткiя месцы, а яго выспы, пакрытыя налётам выветраных мiнералаў, сведчылi, што калiсьцi яны былi дном Акiяна - было невядома, цi рэгуляваў ён з'яўленне над вадой i знiкненне скальных парод, якiя хавалiся ў яго глыбiнях. Я пазiраў на вялiзныя, з рознымi адценнямi фiялетавага i блакiтнага колераў паўшар'i на карце i каторы ўжо раз у сваiм жыццi быў здзiўлены iх выглядам, як i даўней, у дзяцiнстве, калi ўпершыню пачуў пра iснаванне Салярыс.

|< Пред. 27 28 29 30 31 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]