Салярыс (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 32 из 239

Разгорнутыя веерам старонкi кнiг былi залiтыя вадкасцю з разбiтыхколбаў i пляшак з прыцёртымi коркамi, у пераважнай большасцi яны былi з гэткага тоўстага шкла, што звыклае падзенне на падлогу нават са значнай вышынi не здолела б iх разбiць. Пад акном ляжаў перакулены пiсьмовы стол з разбiтай лямпай на рухомым кранштэйне; перад iм валялася табурэтка, а яе дзве ножкi былi засунуты ў напалову адчыненыя шуфляды. Уся падлога засыпана карткамi, спiсанымi лiсткамi, нейкiмi паперамi. Я пазнаў почырк Гiбарыяна i схiлiўся над лiсткамi. Падымаючы асобныя аркушы, я заўважыў, што мая рука дае не адзiночны, а двайны цень.

Я павярнуўся. Ружовая фiранка палала, нiбыта падпаленая ўгары, вострая лiнiя асляпляльна блакiтнага агню разгаралася з кожнай хвiлiнай. Я адсунуў фiранку - вочы асляпiў нябачны пажар. Ён займаў трэць гарызонту. Доўгiя, дзiвосна выцягнутыя пераплеценыя ценi беглi памiж хвалямi да Станцыi. Гэта быў усход. У той зоне, дзе знаходзiлася Станцыя, пасля ночы, якая доўжылася ўсяго гадзiну, на неба ўздымалася другое, блакiтнае сонца планеты. Аўтаматычны выключальнiк патушыў святло. Я вярнуўся да раскiданых папер. Натрапiў на кароткае апiсанне доследу, зафiксаванага тры тыднi таму, - Гiбарыян меў намер уплываць на плазму звышжорсткiм выпраменьваннем. Па зместу я зразумеў, што трымаю ў руках копiю iнструкцыi для Сарторыуса, якi павiнен быў правесцi эксперымент. Белыя аркушы паперы сляпiлi вочы. Дзень, якi пачаўся, адрознiваўся ад папярэдняга.

|< Пред. 30 31 32 33 34 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]