Салярыс (на белорусском языке) :: Лем Станислав
Страница:
34 из 239
Праз некалькi хвiлiн пачулася працяглае скрыгатанне, i звонку iлюмiнатар закрыла герметычная засланка; унутры пацямнела, запалiлася штучнае святло, якое здавалася зараз дзiўна бляклым. Станавiлася цяплей, рытмiчныя гукi кандыцыянера сталi падобныя на адчайны енк. Халадзiльныя апараты Станцыi працавалi на поўную магутнасць. I ўсё адно мёртвая гарачыня нарастала.
Пачулiся крокi. Нехта iшоў па калiдоры. Я зрабiў два бясшумныя скачкi i апынуўся ля дзвярэй. Крокi сталi маруднымi i сцiхлi. Той, хто iшоў, стаяў за дзвярыма. Паволi павярнулася клямка; я iнстынктыўна схапiў яе i затрымаў. Той, з другога боку дзвярэй, па-ранейшаму нацiскаў на клямку, моўчкi, нiбыта яго захапiлi знянацку. Так прастаялi мы даволi доўга. Раптам клямка падскочыла ў маёй далонi - яе адпусцiлi, а ледзь чутнае шамаценне сведчыла, што той адыходзiў. Я пастаяў, прыслухоўваючыся, але панавала цiшыня.
ГОСЦI
Я хуценька склаў у чатыры столкi нататкi Гiбарыяна i схаваў iх у кiшэню. Паволi падышоў да шафы i зазiрнуў у яе - камбiнезоны i адзенне былi пакамечаны i ссунуты ў адзiн кут, нiбыта там хтосьцi хаваўся. З-пад стоса папер на падлозе высоўваўся беражок капэрты. Я падняў яе. Яна была адрасавана мне. Горла перахапiла спазма, я разарваў капэрту i, пераадолеўшы сябе, разгарнуў невялiкi аркушык паперы, якi быў усярэдзiне.
Сваiм незвычайна дробным выразным почыркам Гiбарыян занатаваў:
"Салярыст. штогодн.". Том 1. Дадатак, а таксама асабiст. думка Месенджара ў спр. Ф.; "Малы Апокрыф" Равiнцара".
Гэта было ўсё. Пiсьмо насiла адзнакi паспешнасцi.
|< Пред. 32 33 34 35 36 След. >|