Загадкавы святы   ::   Буль Пьер

Страница: 12 из 49



Ён замаўчаў i прыгубiў чарку. Гэта быў спектакль. Ён нязграбна прытуляў сваю адвiслую, як у каня, нiжнюю губу да чаркi, амаль цалкам абхоплiваючы яе, i адначасова хлябтаў языком, як гэта робяць жывёлы. Лекар, употай назiраючы за iм, думаў, што яго сябар рабiўся ўсё больш i больш падобны да льва, але сёння гэта быў сумны леў, i гэта яму пасавала.

- Яшчэ горш, - працягваў абат, паставiўшы чарку, - я з жахам заўважаю, што i сам паддаюся гэтаму эгаiзму, якi мяне засмучае. Мне ўсё цяжэй быць мiласэрным да маiх пракажоных братоў. Кажу вам, нам патрэбен свежы струмень. Бываюць вечары, калi ад усёй гары тхне праказай. Ад гэтага паху знiкаюць усе хрысцiянскiя дабрачыннасцi.

- Што ж, я згодны, ад яе тхне праказай, - сказаў лекар. - Пах непрыемны, але цярпець можна, да яго можна прызвычаiцца, калi ты трошачкi фiлосаф. Да таго ж ён адганяе лiхiх людзей i вашых цяперашнiх баязлiвых хрысцiян, не забывайцеся пра гэта.

Ён збiраўся дадаць яшчэ нешта мудрае, калi з двара пачулiся крыкi брата Роза.

4

- Святы, брат абат! Бог нам паслаў святога! Ён прыйшоў, ён тут!

Абат здрыгануўся. Яго пляскаты нос зморшчыўся, як морда ўстрывожанага льва. Гэтая навiна, якая так цудоўна супала з ягонымi цяперашнiмi турботамi, здалася яму пасланнем нябёсаў. Ён ускочыў з крывога зэдлiка i падышоў да акна. Са свайго пакоя на другiм паверсе кляштара ён бачыў усю невялiчкую плошчу, на якую выходзiла цэнтральная вулiца лепразорыя.

|< Пред. 10 11 12 13 14 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]