Здарэнне (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 19 из 40

Дарога ў абодва канцы была лёгкая - нiякiх неспадзевак, шчылiн, нiчога, акрамя аднастайнага шэрага асыпку, дзе-нiдзе перасечанага палосамi цвiлi зеленавата-жоўтага колеру. Пiркс усё яшчэ лёгка пераскокваў з адных гулкiх валуноў на другiя, упiраўся ў зусiм чорную на фоне неба сцяну i, можа, таму, што нi аб чым iншым не хацеў думаць, уявiў сабе, што гэта звычайнае ўзыходжанне, як i на Зямлi. I адразу ж iншымi вачыма ўбачыў скалы - сапраўды, можна было падумаць, што мэтай iх экспедыцыi было пакарэнне вяршынi, калi яны iдуць проста да хрыбта, якi цяжка выступае з масы асыпку. Асыпак уздымаўся ля сцяны на адну трэць яе вышынi i канчаўся там навалам заклiнаваных плiт, а ўжо адтуль вялiзная плоскасць iшла ўгару; яна нiбы застыла, ускiнуўшыся ў неба; нейкiх сто метраў вышэй сцяну пераразала iншая горная парода - гэта выходзiў на паверхню дыябаз - чырванаваты, святлейшы за гранiт, ён стужкай неаднолькавай шырынi наўскасяк працiнаў усё крыло абрыву.

|< Пред. 17 18 19 20 21 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]