Метамарфозы, ци Залаты асёл (на белорусском языке)   ::   Апулей

Страница: 64 из 278

Хцiва разявiўшы рот, акрылены радаснай надзеяй на выратаванне, я падышоў блiжэй i ўжо цягнуўся да iх дрыготкiмi губамi, як раптам спынiла мяне разумнейшая думка: калi я тут жа з асла ператваруся ў Луцыя, непазбежна загiну ад рук разбойнiкаў, бо яны або палiчаць мяне за чараўнiка, або абвiнавацяць у намеры данесцi на iх.

Такiм чынам, падпарадкоўваючыся неабходнасцi i змiрыўшыся са сваiм становiшчам, я, як належала аслу, устрымаўшыся ад ружаў, паскубаў сухой травiцы.

КНIГА ЧАЦВЕРТАЯ

1. Каля паўдня, калi ўжо сонца моцна прыпякала, мы павярнулi ў адной вёсцы да нейкiх старых людзей, якiя вялi знаёмства i сябравалi з разбойнiкамi. Хоць я быў аслом, але зразумеў гэта з таго, як iх спатыкалi, з бясконцых радасных гутарак i пацалункаў. Разбойнiкi падаравалi iм сякiя-такiя рэчы, зняўшы iх з маёй спiны, прытым перашэптвалiся, вiдаць, расказваючы, што гэта частка iхняй бандыцкай здабычы. Праз нейкi час вызвалiлi нас ад усiх цюкоў i мяхоў i пусцiлi пасвiцца на блiзкi луг.

Не мог я сябраваць са сваiм канём i з аслом i не прывык яшчэ есцi сухой травы. Аднак, вельмi згаладаўшыся, смела накiроўваюся ў заўважаны мною за хлявом агародчык i там, хоць i сырой гароднiнай, набiваю сабе страўнiк.

Паклiкаўшы на дапамогу ўсiх багоў, пачынаю ўважлiва прыглядацца, цi не ўбачу дзе-небудзь у суседнiм садзе куста прыгожых ружаў. Самотнасць мясцовасцi цешыла мяне надзеяй, што, прыкрыты кустамi, ужыўшы лекi, нiкiм не заўважаны, узнiмуся i з жывёлiны стану зноў чалавекам.

2. I калi я так плаваў у моры гэтых надзеяў, бачу зводдаль зацененую далiнку з густым гаем, дзе сярод розных раслiн i прыемнай зелянiны выдзялялася чырвань ружаў.

|< Пред. 62 63 64 65 66 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]