Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке) :: Лагерлеф Сельма
Страница:
113 из 115
Магчыма, ў сцяне быларасколiна, а, магчыма, выветрыўся якi-небудзь каменьчык.
Яна легла нiцма на зямлю перад грудком, вырвала кавалак дзiрвану, адгрэбла зямлю i сунула руку ў норку. Рука без перашкоды пранiкла ўнiз, але ўсё ж не да самай сценкi склепа. Туды рука не даставала.
Тады, жыва развязаўшы клунак, яна выцягнула адтуль шапачку, начапiла яе на палку i паспрабавала павольна прапiхнуць яе ў норку. Хутка шапка знiкла з вачэй. Усё гэтак жа павольна i асцярожна прасоўвала яна палку далей i далей унiз. I раптам, калi палка амаль уся зайшла ў зямлю, яна адчула, як яе рэзкiм рыўком выхапiлi ў яе з рук. Праслiзнуўшы ў норку, палка знiкла.
Не выключана, што яе пацягнула ўнiз уласная вага, але дзяўчына была ўпэўнена ў тым, што палку ў яе вырвалi.
I тут яна нарэшце спалохалася. Схапiўшы рэчы, што былi ў клунку, яна засунула iх у норку, як магла прывяла ў парадак зямлю i дзiрван i кiнулася наўцёкi з усiх ног. Усю дарогу да самага Хедэбю яна нi разу не перавяла дух, а ўсё бегла i бегла.
Калi аканомка паявiлася ў маёнтку, барон з баранэсай ужо стаялi на парадным ганку. Яны паспяшалiся насустрач.
- Дзе вы былi, паненка? - запыталiся яны ў яе. - Мы тут стаiм i чакаем вас.
- Барон Адрыян памёр? - запыталася ў адказ дзяўчына Спак.
|< Пред. 111 112 113 114 115 След. >|