Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 27 из 115

Хацiна стаяла на беразе ляснога азярца, а вакол узвышалiся змрочныя, пакрытыя лесам грабянi гор. Наколькi ахоплiвала вока, не вiдаць было чалавечага жылля, не было нiкога, да каго яна магла б звярнуцца. Усюды панавала адзiноцтва.

I ёй падалося, што ў ценi дрэў, у змроку падпiльноўвае нябожчык, рыхтуючыся наслаць на iх новыя няшчасцi.

Яна была яшчэ такiм дзiцём, што не магла па-сапраўднаму ўсведамляць, якую ганьбу i знявагу наклiкалi на сябе яе бацькi. Яна разумела адно - што iх даймае нейкi прывiд, якаясьцi бязлiтасная, усемагутная iстота з тагачаснага царства. Яна чакала, што гэты прышэлец у любы час з'явiцца i яна ўбачыць яго; Мэрце стала так страшна, што ў яе зуб на зуб не трапляў.

Яна падумала пра бацьку, якi вось ужо цэлых сем гадоў хаваў у душы такi ж самы жах. Ёй споўнiлася нядаўна чатырнаццаць, i яна памятала, што ёй было ўсяго сем, калi згарэла Меламстуга. I ўвесь гэты час бацька ведаў, што мярцвяк ходзiць за iм. Так, лепш яму тады памерцi.

Iнгiльберт зноў падслухоўваў каля акенца хацiны, а потым вярнуўся да сястры.

- Ты ж не верыш у гэта, Iнгiльберт? - запыталася яна, нiбы ў апошнi раз спрабуючы пазбавiцца ад страху. Але тут яна ўбачыла, як у Iнгiльберта дрыжаць рукi, а вочы застылi ад жаху. Яму таксама было страшна, нiколькi не менш за яе.

- Чаму ж мне тады верыць? - прашаптаў Iнгiльберт. - Тата гаворыць, многа разоў спрабаваў паехаць у Нарвегiю - хацеў прадаць там пярсцёнак, але яму нiяк не ўдавалася з месца крануцца.

|< Пред. 25 26 27 28 29 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]