Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 42 из 115

Канец вечара пайшоў на пошукi ўсемагчымай зброi старадаўнiх мушкетаў, кароткiх мядзведжых рагацiн, доўгiх шпаг, а таксама палiц i кос.

VI

Не менш за пятнаццаць чалавек суправаджалi ротмiстра, калi назаўтра ў чатыры гадзiны ранiцы ён выйшаў з дому паляваць на злодзея. I ўсе яны былi ў самым ваяўнiчым настроi. Праўда была на iхнiм баку, да таго ж яны спадзявалiся на генерала. Калi ўжо нябожчык умяшаўся ў гэту справу, дык абавязкова давядзе яе да канца.

Аднак дзiкi гушчар, якi падыходзiў для аблавы, пачынаўся толькi за мiлю ад Хедэбю. У пачатку дарогi ротмiстру з чалядзiнцамi давялося перасячы лагчыну: дзе-нiдзе яна была апрацавана i ўсеяна дробнымi пабудовамi. То тут, то там на пагорках вiднелiся даволi вялiкiя вёскi. Адна з iх i была Ольсбю, дзе раней знаходзiлася сядзiба Борда Бордсана - пакуль яе не спалiў генерал.

За ўсiм гэтым, нiбы разасланая на зямлi тоўстая звярыная шкура, цягнуўся дрымучы бор, адно дрэва да аднаго. Але нават тут не скончылася ўлада чалавека: у лесе вiдаць былi вузкiя сцяжынкi, якiя вялi да летнiх сэтараў i вугальных ям.

Калi ротмiстр з чалядзiнцамi ўвайшоў у дрымучы лес, усiх iх быццам падмянiлi: яны набылi зусiм iншы выгляд, iншую паставу. Iм i раней здаралася прыходзiць сюды паляваць на буйную дзiчыну, i iх ахапiў паляўнiчы запал. Пiльна ўзiраючыся ў густы хмызняк, яны i перамяшчацца пачалi зусiм па-iншаму - лёгкай хадой i нiбы крадком.

- Давайце дамовiмся наперад, - сказаў iм ротмiстр. - Нiхто з вас не павiнен наклiкаць на сябе бяду з-за гэтага злодзея, i таму пакiньце яго мне.

|< Пред. 40 41 42 43 44 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]