Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке) :: Лагерлеф Сельма
Страница:
7 из 115
Але хоць многiя i жадалi завалодаць гэтай вялiкай каштоўнасцю, не знайшлося нiкога, хто б сапраўды падумваў прысвоiць яе. Пярсцёнак так i ляжаў у труне з прыкручаным векам, у замураваным склепе, пад цяжкiмi каменнымi плiтамi, недасяжны нават самаму дзёрзкаму злодзею; i думалi, што так ён i застанецца там да сканчэння вякоў.
II
У сакавiку месяцы 1741 года памёр генерал-маёр Бенгт Лёвеншольд, а праз некалькi месяцаў у тым жа годзе здарылася так, што маленькая дачка ротмiстра Ёрана Лёвеншольда, старэйшага генералавага сына, якi жыў у той час у Хедэбю, памерла ад крывавага паносу. Хавалi яе ў нядзелю, адразу пасля службы, i ўсе малельшчыкi прама з царквы пайшлi за пахавальным шэсцем i праводзiлi нябожчыцу да Лёвеншольдавай фамiльнай грабнiцы, дзе абедзве вялiзныя магiльныя плiты былi зрушаны на самы край. У скляпеннi пад плiтамi муляр зрабiў пралом, каб маленькую труну мёртвага дзiцяцi можна было паставiць побач з дзядулiнай.
Пакуль прыхаджане, якiя сабралiся каля склепа, слухалi надмагiльнае слова, мабыць, сёй-той i ўспомнiў аб каралеўскiм пярсцёнку i пашкадаваў, што вось ляжыць ён, маўляў, схаваны ў магiле без усякай карысцi i радасцi.
А магчыма, сёй-той i шапнуў суседу, што цяпер не так ужо i цяжка дабрацца да пярсцёнка: бо да заўтрашняга дня склеп наўрад цi замуруюць.
Сярод тых, каго трывожылi такiя думкi, быў i нейкi селянiн з сядзiбы Маламстуга ў Ольсбю. Звалi яго Борд Бордсан. Ён быў зусiм не з тых, хто гараваў бы да сiвых валасоў з-за пярсцёнка.
|< Пред. 5 6 7 8 9 След. >|