Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 78 из 115

Не жадаючы выходзiць замуж, яна перадала ўсе свае ўладаннi аднаму са стрыечных братоў зусiм бясплатна, абумовiўшы сабе толькi права жыць i харчавацца ў сядзiбе да сканчэння сваiх дзён.

Яна была задаволена тым, што так паступiла, i нiколi ў гэтым не раскайвалася. Баяцца, што днi пацягнуцца для яе марудна i бесклапотна, не даводзiлася. Людзi паверылi ў яе жыццёвы розум i дабрату, i варта было каму-небудзь захварэць, як адразу клiкалi яе. Дзецi таксама вельмi хiнулiся i лашчылiся да яе. У клецi на палях у яе заўсёды было шмат малых. Яны ведалi, што ў Марыт заўсёды знойдзецца час дапамагчы iм справiцца з iх маленькiмi нягодамi.

I вось цяпер, калi Марыт сядзела на ганку, разважаючы, што ёй рабiць з гэтым пярсцёнкам, яе апанаваў раптам страшны гнеў. Яна думала пра тое, як лёгка можна было адшукаць гэты пярсцёнак. Чаму генерал не паклапацiўся, каб пярсцёнак быў знойдзены? Ён жа ўвесь час ведаў, дзе пярсцёнак, цяпер Марыт гэта разумела. Але чаму ж ён не зрабiў так, каб Iнгiльбертаву шапачку таксама абшукалi? Замест гэтага ён дазволiў пакараць смерцю з-за свайго пярсцёнка трох невiнаватых чалавек. На гэта ў яго была ўлада, а вось прымусiць пярсцёнак выйсцi на свет божы - не было!

Спачатку Марыт падумала была, што ёй патрэбна пайсцi да пастара, расказаць яму ўсё i аддаць пярсцёнак. Але не, гэтага яна нiзашто не зробiць!

Так ужо атрымалася: дзе б нi паявiлася Марыт - цi ў царкве, цi ў гасцях, з ёю абыходзiлiся з вялiкай павагай. Ёй нiколi не даводзiлася пакутаваць ад пагарды, якая звычайна выпадае на долю дачкi лiхадзея. Людзi былi цвёрда перакананы ў тым, што тут адбылася неверагодная несправядлiвасць, i хацелi згладзiць яе.

|< Пред. 76 77 78 79 80 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]