Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
5 из 315
Душа прагнула бачыць зблажэлае цела, агiднае i галоднае, - так спадзявалася яна выбавiцца ад яго i ад зямлi.
О, тая душа сама была худая, агiдная i галодная: жорсткасць была ў сама высокай асалодзе гэтай душы.
Але скажыце мне, братове мае, што кажа ваша цела пра вашу душу? Цi не ёсць душа ваша ўбоства, i бруд, i жалю вартая задаволенасць?
Сапраўды, чалавек - гэта брудны паток. Трэба быць морам, каб увабраць брудны паток у сябе i не занячысцiцца.
Бачыце - я вучу вас пра Звышчалавека: ён - гэта мора, дзе можа захлынуцца ўся ваша вялiкая погардзь.
Што ёсць сама высокае, якое вы можаце перажыць? Гэта - часiна вялiкай пагарды: часiна, калi вашае шчасце робiцца вам такой самай гiдотай, як ваш розум i цнота.
Часiна, калi вы кажаце: "Што ёсць маё шчасце? Яно - убоства, i бруд, i жалю вартая самазадаволенасць. А маё шчасце павiнна быць такое, каб апраўдвала i самое жыццё!"
Часiна, калi вы кажаце: "Што ёсць мой розум? Цi дамагаецца ён ведаў, як леў сваёй ежы? Мой розум - убоства, i бруд, i жалю вартая самазадаволенасць!
Часiна, калi вы кажаце: "Што ёсць мая цнота? Яна яшчэ не змусiла мяне шалець. Як я стамiўся ад свайго зла i дабра! Усё гэта - убоства, i бруд, i жалю вартая самазадаволенасць!"
Часiна, калi вы кажаце: "Што ёсць справядлiвасць мая? Не бачу, каб быў я жар i вуголле.
|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|