Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 1 из 99

---------------------------------------------

Акиньчиц Станислав

Залаты век Беларусi (на белорусском языке)



Станiслаў Акiньчыц

Залаты век Беларусi

"Гэта кажа Госпад: Спынiцеся на шляхах вашых i разгледзцеся,

i запытайцеся пра шляхi старадаўныя, дзе шлях добры,

i iдзiце па яму, i знойдзеце супакой душам вашым".

Бiблiя, Кнiга прарока Ярэмii, 6,16

Адкуль наш род

Калi паглядзець на гiсторыю Беларусi, мiж iншых пэрыядаў выразна выдзяляецца час, якi многiя называюць Залатым Векам нашае краiны. Гэта XVI стагодзьдзе, эпоха Адраджэньня, час найбольшага культурнага, iнтэлектуальнага, эканамiчнага росквiту Беларусi, час вялiкiх людзей, дзяржаўных i культурных дзеячоў сусьветнага маштабу. На XVI стагодзьдзе прыпадае большасьць найважнейшых падзеяў у гiсторыi Беларусi, якiя сфармавалi беларусаў як нацыю. Вядомы гiсторык У.Пiчэта так ахарактарызаваў гэтую эпоху: "Адраджэньне ... ёсьць культурнае зьявiшча першараднае важнасьцi ў духоўным жыцьцi беларускага народу".

Найбольш характэрнай рысай беларускага Адраджэньня XVI стагодзьдзя зьяўляецца разьвiцьцё Рэфармацыi на нашых землях. У XVI стагодзьдзi ўся Эўропа перажывала грандыёзныя зьмены ў сваiм духоўным, культурным, эканамiчным i палiтычным жыцьцi, зьвязаныя з рухам аднаўленьня царквы, вяртаньня да бiблiйных падставаў хрысьцiянства. Гэты рух, званы Рэфармацыяй, стаўся крынiцай росквiту для многiх народаў.

|< 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]