Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 2 из 99

Немцы, швэды, ангельцы, галяндцы, швайцарцы дзякуючы Рэфармацыi паўсталi як паўнавартасныя сучасныя нацыi. Рэфармацыя сталася цэнтральнай падзеяй усяго XVI стагодзьдзя. У поўнай меры ўсё гэта адносiцца i да нашае краiны. Мы ня можам гаварыць пра Адраджэньне ў Беларусi, iгнаруючы Рэфармацыю, i, наадварот, нельга Рэфармацыю аддзялiць ад Адраджэньня. Выбiтныя постацi беларускага Адраджэньня адначасова былi людзьмi Рэфармацыi. Гэта i Франьцiшак Скарына, якi друкаваў Бiблiю на беларускай мове, i Сымон Будны, выдавец першага беларускага катэхiзму, у якiм проста i зразумела, у духу Эвангельля, тлумачыў праўды веры, i Васiль Цяпiнскi, якi на поўны голас заявiў пра неабходнасьць разьвiцьця навукi i лiтаратуры на роднай мове i сам узяўся за пераклад Новага Запавету на беларускую мову, каб кожны беларус мог зразумець Слова Божае. Гэта таксама магнат Мiкалай Радзiвiл Чорны, якi засноўваў цэрквы, школы, друкарнi па ўсёй краiне, канцлер Астафей Валовiч, якi кiраваў правядзеньнем зямельнай рэформы, так званай "валочнай памеры", i рыхтаваў самы дасканалы збор законаў у Эўропе XVI стагодзьдзя - Статут Вялiкага Княства Лiтоўскага.

Рэфармацыя ўкшталтавала беларускае Адраджэньне, стварыла Залаты Век Беларусi, заклала падмуркi беларускае нацыi. Да XVI стагодзьдзя зьвяртаюцца многiя пакаленьнi беларусаў у пошуках сваiх каранёў, сваёй тоеснасьцi, свайго прызначэньня, сваёй iдэi.

Напярэдаднi

На пачатку XVI стагодзьдзя Эўропа дасягнула крытычнага пункту ў сваiм эканамiчным i палiтычным жыцьцi.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]