Палеския рабинзоны   ::   Мавр Янка

Страница: 161 из 173



– З таго боку ёсцьпадрыхтаваныя кладкі, але яны ў балоце, зверху іх не відаць.

– Я ж казаў, што там пераход! – накінуўся Віктар на Мірона. – А ты ўсё мудрагеліў.

– Усё роўна вы не прайшлі б, – усміхнуўся Саўчук. – Там хітра зроблена. Вось такім чынам (ён начарціў на зямлі план). Калі вы нават знойдзеце адну кладку, дык яна хутка канчаецца і вы трапіце ў багавінне. Другая кладка зусім убаку. Каб трапіць на яе, трэба цягнуць з сабою доўгую дошку і перакінуць яе на тую другую кладку. А праз некалькі крокаў і тая канчаецца. Тады трэба зноў шукаць наступную і зноў перакідаць дошку. Пераход цяжкі, марудны і небяспечны. Ніхто б не здагадаўся, калі не ведаць. Толькі вопытныя кантрабандысты маглі ўзяцца за гэткае мерапрыемства. Мусіць, іхняя справа мае шырокі размах.

– Нават занадта шырокі, – прамовіў Віктар і выняў паперы. – Вось зірніце.

– А там яшчэ ёсць і піраксілінавыя шашкі, – дадаў Мірон.

– Што вы кажаце? – усхапіўся Саўчук і з напружанай цікавасцю пачаў разглядаць паперы. – Гэта ж не толькі кантрабандысты, але шпіёнская і шкодніцкая арганізацыя. Ды яшчэ з удзелам, як кажуць, нейкай суседняй дзяржавы. Добрую справу вы зрабілі, таварышы! Раскажыце цяпер, як вы тут жылі, – папрасіў Саўчук.

Мірон і Віктар, перабіваючы адзін аднаго, расказалі пра сваё падарожжа, крушэнне, пра пакуты і прыгоды, пра бандытаў і іхні склад.

|< Пред. 159 160 161 162 163 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]