Палеския рабинзоны   ::   Мавр Янка

Страница: 172 из 173



– Што гэта? Ці не падсмаліўся хто?

– Мусіць, той, што бліжэй да вогнішча?

Падышлі да яго. Віктар схіліўся, а ў гэты момант адна рука абхапіла яго за шыю, а другая ўхапілася за рэвальвер.

– Мірон, страляй! – крыкнуў ён немым голасам.

Бандыты заварушыліся, загулі, пачалі куляцца бліжэй. Хлопцам здавалася, што яны ўсе ўжо развязаліся і зараз накінуцца на іх. І вось Віктар адчуў, як жалезная рука адабрала ў яго рэвальвер…

– Страляй! Страляй! Хутчэй! – крычаў ён у роспачы.

Але ў гэты момант пачуўся спакойны голас Мірона:

– Палажы рэвальвер на зямлю і адсоўвай руку! Раз… два…

Пальцы бандыта расшчапіліся, і рэвальвер застаўся на зямлі. Віктар схапіў яго і выпрастаўся.

Мірон стаяў за спіной бандыта, засунуўшы рэвальвер за яго каўнер. Халодная сталь прымусіла бандыта пакарыцца…

– Звязвай рукі! – сказаў Мірон.

Віктар зноў старанна звязаў іх. Рукі былі пасмаленыя, слізкія…

Зрабілі новую праверку. Размясцілі ўсіх вакол вогнішча за некалькі крокаў ад агню. Востры момант усхваляваў усіх, але было ціха, нібы нічога не здарылася. Толькі Віктар, адвёўшы Мірона ўбок, з абурэннем казаў:

– Чаму ж ты не страляў? З-за тваёй непатрэбнай літасці мы абодва ледзь не загінулі!

– Ніякай літасці тут не было, а разумнае меркаванне, – адказаў Мірон. – Каб я стрэліў адразу, то мог трапіць і ў цябе, бо вы былі сашчапіўшыся. Каб я прыставіў рэвальвер да яго галавы, ён мог бы адхіснуцца і нават выбіць у мяне рэвальвер.

|< Пред. 169 170 171 172 173 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]