Палеския рабинзоны   ::   Мавр Янка

Страница: 173 из 173

А калі я засунуў рэвальвер яму за каўнер, то бандыт ужо нічога не мог зрабіць, а я заўсёды паспеў бы стрэліць.

– Але ж і цярплівы, гад! – дзівіўся Віктар. – Смаліць руку разам з вяроўкай – і ні гу-гу!

Нарэшце прыйшоў канец і гэтай страшнай ночы. Сонца яшчэ не вылезла з-за лесу, як між дрэў паказаліся постаці чырвонаармейцаў. Было іх чалавек дванаццаць. Наперадзе ішоў, лепш сказаць, бег камандзір з трыма кубікамі ў пятліцах. Гэта быў Саўчук. Ён увесь час хваляваўся больш, чым самі хлопцы. Ён лепш за іх разумеў, у якім сур'ёзным, адказным і небяспечным становішчы засталіся хлопцы ў гэтую ноч.

Якая ж была яго радасць, калі ён здалёк убачыў іх жывымі на сваёй варце! Хлопцы радасна махалі рукамі, шапкамі і так крычалі «ўра», што ўспудзілі зайца з-пад далёкага куста. А для бандытаў гэты радасны крык азначаў канец надзеі…

– Малайцы, хлопцы! – сказаў Саўчук, абдымаючы іх. – А цяпер давайце збірацца дадому.

…Праз дзве гадзіны ў лесе было ўжо зусім ціха. Сіратліва курэў пакінуты агонь. Каля яго валяліся непатрэбныя рэшткі разабранага зубра. Убаку бялеўся пагорачак свежага пяску – бясслаўная магіла чорнага бандыта.

Лясныя жыхары асмялелі. Залескатала ўверсе вавёрка, аглядаючы пакінутую стаянку. Зноў закаркалі вароны і паступова авалодалі рэшткамі зубра. А да іх ужо накіроўваўся воўк…

У Палескай пушчы распачыналася нармальнае жыццё, парушанае было чалавекам..

1930

|< Пред. 169 170 171 172 173 >|

Java книги

Контакты: [email protected]