Апавяданне без канца (на белорусском языке) :: Чигринов Иван
Страница:
1 из 12
---------------------------------------------
Чигринов Иван
Апавяданне без канца (на белорусском языке)
Iван Чыгрынаў
Апавяданне без канца
На золку, калi яшчэ спявалi пеўнi, я пакiнуў Брады, каб да сонца выйсцi праз дальнi расцяроб да Пычава берага.
Дарога iшла паўз лясное возера. Летам па ёй амаль нiхто не ездзiў, таму каляiны пазарасталi высокай травой. Трава даставала да каленяў.
Можа ўжо гадзiну мае грудзi дыхалi халадком яснага рання.
У густым ельнiку, што стаяў паабапал дарогi, спрасонку валтузiлiся сытыя дразды. Па-над возерам, у млявай шэранi, чубiлiся галубы.
- Галубка, кума, ты будзеш мая...
Лес неўзаметку праганяў дрымоту.
Я моўчкi збiваў парусiнавымi туфлямi халодную расу i ўсё спяшаўся.
Хутка павiнен быў пачацца луг.
Але на Пычаў бераг трапiў не я першы. Чалавек, якi паспеў туды раней, сядзеў нерухома каля самай вады, звесiўшы ногi, i зацята глядзеў перад сабой, быццам сiлiўся разгледзець нешта на дне ракi. Побач ляжалi рыбацкiя прылады бляшанка з чарвямi i арэшкавае вудзiльна. Леседзь хоць i была раскручана, але ён пакуль нi разу не закiнуў вуды, бо бляшанка з чарвямi стаяла зачыненая. Рака дымiлася цёплым туманам.
Учора гэтага чалавека бачыў я разам са старшынёй райвыканкома i дырэктарам саўгаса ў садзе. Шырока стаўляючы ногi, ён пахаджваў памiж дрэў, падпёртых калкамi, каб не ламалася ад яблыкаў сучча, i голасна смяяўся.
|< 1 2 3 4 5 След. >|